Пазнаёміцца з гісторыяй роднага краю змаглі вучні нашай школы, наведаўшы Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў. Падчас наведвання школьнікі даведаліся аб адным з найбольш шматлікіх і ўплывовых магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, які адыграў вялікую ролю ў рэлігійным, культурным і грамадска-палітычным жыцці ВКЛ ў XV-XVIII ст., аб гісторыі палацавага комплексу і герба Ружан.