Вучні пачатковых класаў здзейснілі экскурсію ў заасад «Залаты фазан» у в. Малочкі. Падчас наведвання яны пазнаёміліся з умовамі жыцця не толькі жывёльнага свету Беларусі, але і жыхароў паўднёвых краін. Прыгажуны алені, цікаўныя казулі і лані, свавольнікі камерунскія козлікі, рознакаляровыя паўліны і фазаны, гарэзы-вавёрачкі, пушыстыя лісы і іншыя жывёлы ўздымалі настрой не толькі дзецям, але і дарослым наведвальнікам заасаду.