Завяршыў сваю работу аздараўленчы лагер “Дружба”. У гэты дзень выхаванцы прынялі ўдзел у розных творчых і забаўляльных мерапрыемствах. Напрыканцы дня ўсе былі запрошаны на святочную дыскатэку. Наведванне прышкольнага лагера пакінула шмат прыемных уражанняў і стварыла добры настрой. Да сустрэчы, лагер «Дружба»!