Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, сабрала ў школе не толькі вучняў і педагогаў, але і шматлікіх гасцей.
Віншаванні гучалі ад дырэктара школы А. М. Ярмашэвіч, старшыні Шаняўскога выканаўчага камітэта С. І. Лапукі. Каштоўны падарунак школе ўручыў дырэктар ААТ «Шані-аграпрадукт» Хвастоў Д. М.
Але больш за ўсё гэтаму дню радуюцца тыя, хто ўпершыню ідзе ў школу. Штогод у Дзень ведаў першакласнікі атрымліваюць падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.