Прафарыентацыйную сустрэчу з вучнямі 11 класа правялі прадстаўнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Падчас сустрэчы яны адзначылі, што навучанне ў сценах акадэміі дазваляе атрымаць запатрабаваную ў нашай краіне спецыяльнасць і гарантавана працаўладкавацца пасля заканчэння вучобы, атрымаць стыпендыю на 15 % вышэй, чым у іншых установах, на працягу ўсяго перыяда пражываць у добраўпарадкаваным інтэрнаце, па жаданні працягнуць навучанне ў магістратуры, аспірантуры і стаць супрацоўнікам навукова-даследчага інстытута, выкладчыкам сярэдняй ці вышэйшай установы.