21 кастрычніка для вучняў 9 класа быў праведзены занятак школы актыўнага грамадзяніна (ШАГ). Тэма «Пачатак Вялікай Айчыннай вайны». Дзеці даведаліся, якія мэты ставіла нацысцкая Германія ў дачыненні да Савецкага Саюза, як фашысты распрацоўвалі план «Барбароса». Вучняў шчыра ўразіла самаахвярнасць салдат Чырвонай Арміі, якую яны праявілі падчас неспадзяванага нападу ворага, а таксама дзейнасць народнага апалчэння.