Канікулы з карысцю

На вясенніх канікулах вучні школы цікава праводзяць свой вольны час: наведваюць мерапрыемствы, аб’яднанні па інтарэсах, удзельнічаюць у  экскурсіях, актыўна рыхтуюцца да прадметных алімпіяд. Для кожнага жадаючага адчынены дзверы бібліятэкі, гімнастычнай залы, камп’ютарнага класа.

Таксама на канікулах працягваецца  акцыя па зборы макулатуры “Здай макулатуру – захавай дрэва”.

У першы дзень канікулаў школьнікі паказалі свае веды ў піянерскім квізе “Юныя інтэлектуалы”, спаборнічалі ў экалагічным турніры “Таямніцы беларускай прыроды”, наведалі бібліякафэ  “У меню: “Салата з казак”.

 

Добавить комментарий