Канікулы — добры час для падарожжаў і экскурсій. Зімовыя канікулы таксама не сталі выключэннем. Днямі навучэнцы 5-11 класаў пад кіраўніцтвам Зорко І.А. і Менжынскай Г.А. мелі цудоўную магчымасць наведаць рэдакцыю газеты «Раённыя будні». Падчас экскурсіі вучні адкрылі для сябе шмат цікавага і атрымалі ўяўленне аб тым, як нараджаецца газета. Дзеці пагутарылі не толькі з карэспандэнтамі, але таксама даведаліся, чым займаюцца ў газеце карэктар, адказны сакратар і, вядома, галоўны рэдактар. Цікавасць у дзяцей выклікалі такія паняцці як «макет» і «паласа» газеты. А асабліва дасціпным удалося патрымаць у руках макет свежага, яшчэ не выпушчанага нумара газеты. Завяршылася экскурсія ў кабінеце галоўнага рэдактара Антаноўскага М.Д. Напрыканцы сустрэчы, дзеці атрымалі ў падарунак прыгожыя календары.