Лета пачынаецца з паходаў

Па заканчэнні навучальнага года вучні трэцяга класа адправіліся ў цікавае падарожжа па родных мясцінах. Падчас паходу вучні назіралі за прыгажосцю прыроды роднага края. Але самым цікавым у паходзе было наведванне адзінага у мікрараёне школы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыі Аляксандраўны ў вёсцы Шубічы. Маладой дзяўчынай яна сустрэла ваеннае ліхалецце. Марыя Аляксандраўна расказала дзецям пра фашысцкія “парадкі” ля Пружаншчыны, пра той час, калі яна разам з другімі аднавяскоўцамі была вывезена на прымусовыя работы ў Германію, пра радасць даўгачаканага вяртання. Дзеці з вялікай цікаўнасцю слухалі аповед жанчыны, выказалі шмат слоў удзячнасці ў адрас Марыі Аляксандраўны, пажадалі ёй моцнага здароўя і павіншавалі з 77-годдзем Вялікай Перамогі.

Добавить комментарий