Дзень здароўя ў школе пачаўся з гімнастычнай эстафеты, у якой з задавальненнем удзельнічалі вучні школы. Працягам спаборніцтваў для пачаткоўцаў стала інтэрактыўная гульня “100 парад на здароўе”. Вучні 5 -7 класаў адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа ў краіну Законію. Інтэлектуальная гульня “Мой здаровы лад жыцця” дала магчымасць старшакласнікам зрабіць выснову, што для чалавека самае галоўнае — гэта здароўе.