Тэма «Гордость за Беларусь. Храним прошлое, ценим настоящее, строим будущее” стала важным пытаннем падчас сустрэчы вучняў 8 – 10 класаў з намеснікам Пружанскага райвыканкама Ханавец С.М. Святлана Мікалаеўна дапамагла вучням паглядзець на краіну, Пружанскі раён, падзеі і людзей у свеце мінулага, сучаснага, будучага, акцэнтавала ўвагу прысутных на неабходнасць захавання гераічнага мінулага, падзялілася ўражаннямі ад мерапрыемстваў, якія праходзілі ў раёне ў бягучым годзе, а таксама пажадала поспехаў і міру ў будучым.
Пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара школы Граб В.М. вучні мелі магчымасць здзейсніць падарожжа па сайце школы, а менавіта наведалі рубрыку “Год гістарычнай памяці”. З гонарам успомнілі свае дасягненні за год, запланавалі экскурсію на мемарыяльны комплекс “Хатынь”.