Аўторак — дзень інфармацыйных гадзін. 15 лютага ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вываду войск з Афганістана. Вучні даведаліся аб прычынах уводу савецкіх воінаў у Афганістан, аб мужнасці і гераізме нашых землякоў, аб цяжкіх умовах, у якіх давялося змагацца і аб дапамозе, якую аказвалі савецкія воіны мясцовым жыхарам, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.