Заданне 2.4 Выканаць план і правесці маніторынг эфектыўнасці дзеянняў па энергазберажэнні ва ўстанове адукацыі

З групай вучняў правялі аналіз сітуацыі па эфектыўнасці энергіі ва ўстанове адукацыі і склалі план дзеянняў па зберажэнні цяпла і электраэнергіі. Абмеркавалі магчымыя спосабы эканоміі энергіі, дапрацавалі план па эканоміі спажывання энергіі ва ўстанове адукацыі, які быў складзены ў мінулым годзе. Размясцілі на калідоры школы ў даступным месцы.

Спіс вучняў

  1. Андрухін Ягор
  2. Андрухін Іван
  3. Асавец Яўгеній
  4. Бабей Ягор
  5. Варажбіцкі Інакенцій
  6. Гац Канстанцін
  7. Гац Кацярына
  8. Крысевіч Юлія
  9. Канюшык Вікторыя
  10. Пекун Данііл
  11. Пераедзенка Аляксандр
  12. Сіліна Сняжана
  13. Рамановіч Анастасія

Электраабсталяванне

Работа бойлера

Асвятленне

 План мерапрыемстваў па эканоміі электраэнергіі ў

 ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма”

Мерапрыемствы Адказныя
1.Не пакідаць уключанымі асвятляльныя прыборы ў час адсутнасці вучняў і настаўнікаў у памяшканні.

2. Пры дастатковым натуральным асвятленні не ўключаць асвятляльныя прыборы.

3.Не пакідаць тэхніку ў рэжыме “чакання”.

Загадчыкі кабінетаў
1.Весці пастаянны ўлік спажывання электраэнергіі.

2. Абмежаваць выкарыстанне дадатковых выхадаў з будынка школы з мэтай аптымізацыі страт цяпла.

Загадчык гаспадаркі
1.Уключаць святло толькі ў тых памяшканнях, дзе праводзіцца прыгатаванне ежы пры недастатковым вулічным асвятленні.

2. Выбіраць аптымальны рэжым выкарыстання кухоннай пліты, уключаць толькі  тыя канфоркі, на якіх рыхтуецца ежа.

3. Пасля прыгатавання ежы неабходна выключаць канфоркі.

Работнікі сталоўкі
1.У начны час калідоры  асвятляць толькі дзяжурнай лямпачкай, своечасова выключаць асвятленне Вартаўнікі
1.Выконваць рэжым асвятлення і праветрывання класных памяшканняў.

2. Перыядычна ачышчаць ацяпляльныя батарэі ад пылу.

Дзяжурныя вучні
1.Выконваць рэжым асвятлення і праветрывання калідораў.

2. Сачыць за чысцінёй батарэй і асвятляльных прыбораў.

Тэхнічны персанал
1.Правесці заняткі па энергазберажэнні.

2. Выпусціць і размясціць у даступных месцах   памяткі па рацыянальнаму  выкарыстанню электраэнергіі

Педагогі, вучні

Добавить комментарий