Заданне 5.1 Вывучыць ступень забруджвання атмасфернага паветра метадамі біяіндыкацыі ў мікрараёне ўстановы адукацыі

Сярод жывых арганізмаў самымі адчувальнымі індыкатарамі агульнага забруджвання паветра з’яўляюцца лішайнікі. Вучні 7 – 10 класаў у лістападзе 2022 года пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Жэдзік Г.М. правялі ацэнку якасці атмасфернага паветра каля школы метадам ліхаіндыкацыі.

Спіс вучняў

  1. Андрухін Іван
  2. Асавец Яўгеній
  3. Бабей Ягор
  4. Гац Канстанцін
  5. Канюшык Вікторыя
  6. Пекун Данііл
  7. Рамановіч Анастасія
  8. Бульц Наталля
  9. Валюкевіч Вадзім
  10. Кот Яўгеній
  11. Краўчук Юлія
  12. Ляшчынскі Аляксей
  13. Шаламіцкая Паліна
  14. Бармута Арцём
  15. Каблоў Раман
  16. Канюшык Аляксей
  17. Курыльчук Аліна
  18. Пекун Сяргей
  19. Рамановіч Юлія
  20. Батура Ксенія
  21. Бойдзіч Валерыя
  22. Завадская Анастасія
  23. Казлоўскі Уладзіслаў
  24. Каліноўскі Іван
  25. Краўчук Вікторыя
  26. Міранюк Анастасія

Вынікі даследавання

Табліца №1. Вынікі даследавання лішайнікаў (школьны двор – пляцоўка №1) , АЧА=0,07

Прыкметы Дрэвы
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Агульная колькасць лішайнікаў 2 1 2 1 1 2 1 2 1 1
кусцістых
ліставатых 1 1 1 1 1 1 1 1
накіпных 1 1 1 1 1 1
Ступень пакрыцця ствала дрэва лішайнікамі, % 35 40 25 30 20 55 35 45 25 50
Бал ацэнкі 3 3 3 3 2 4 3 4 3 4

 

Табліца № 2 Вынікі даследавання лішайнікаў (школьны сквер – пляцоўка  №2), АЧА= 0,15

Прыкметы Дрэвы
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Агульная колькасць лішайнікаў 2 2 2 3 3 3 3 2 3 2
кусцістых 1 1
ліставатых 1 1 2 2 2 1 1 2 2 2
накіпных 1 1 1 2 1 1
Ступень пакрыцця ствала дрэва лішайнікамі, % 45 50 55 55 45 45 60 30 55 55
Бал ацэнкі 4 4 4 4 4 4 6 3 4 4

 

Табліца №3. Вынікі даследавання лішайнікаў (стаянка  – пляцоўка №3) , АЧА=0,06

Прыкметы Дрэвы
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Агульная колькасць лішайнікаў 2 1 2 1 1 2 1 2 1 1
кусцістых
ліставатых 1 1 1 1 1 1 1 1
накіпных 1 1 1 1 1 1
Ступень пакрыцця ствала дрэва лішайнікамі, % 30 35 25 30 20 50 30 40 35 55
Бал ацэнкі 3 3 3 3 2 4 3 4 3 4

Ацэнка частаты сустракаемасці і ступені пакрыцця па пяцібальнай шкале Табліца №4

Частата сустракаемасці (%) Ступень пакрыцця (%) Бал ацэнкі
Вельмі рэдка Менш 5% Вельмі нізкая Менш 5% 1
Рэдка 5-20% Нізкая 5-20% 2
Рэдка 20-40% Сярэдняя 20-40% 3
Часта 40-60% Высокая 40-60% 4
Вельмі часта 60-100% Вельмі высокая 60-100% 5

Такім чынам, карыстаючыся дадзенай табліцай для кожнай пляцоўкі і для кожнага тыпа роста лішайнікаў – кусцістых, ліставатых і накіпных – выставілі балы сустракаемасці і пакрыцця.

Ступень забруджвання паветра была ацэнена па атрыманым дадзеным , якія занесены ў табліцы №1 — №3 на аснове табліц №4 і №5.

Табліца5 Ацэнка ступені забруджанасці паветра

Стан лішайнікавага пакрыцця Характарыстыка забруджвання
Прусутнічаюць амаль усе віды накіпных лішайнікаў, некаторыя віды ліставых Зона сярэдняга забруджвання
Прусутнічаюць усе віды ліставых лішайнікаў Адносна чыстая зона
Кусцістыя лішайнікі ў тым ліку Чыстая зона
Усе пералічаныя віды ліставых і кусцістых лішайнікаў Вельмі чыстая зона

Вывучэнне лішайнікаў прышкольнай тэрыторыі дазволіла зрабіць вывад аб перспектыўнасці праведзеных даследаванняў. Было ўстаноўлена, што лішайнікі іграюць важную ролю ў фукцыяніраванні экасістэмы.

У ходзе даследаванняў было ўстаноўлена, што чысціня атмасфернага паветра на розных участках школы залежыць ад ступені пакрыцця дрэў эпіфітнымі лішайнікамі.

Лішайнікі з’яўляюцца дастаткова дакладнымі і адчувальнымі індыкатарамі забруджвання атмасферы. Чым чысцейшае паветра, тым больш разнастайны відавы склад лішайнікаў, і наадварот, чым больш бруднае паветра, тым меншую плошчу пакрываюць лішайнікі на ствалах дрэў.

У выніку вывучэння відавога складу ліхенафлоры, ацэнка ступені праектыўнага пакрыцця лішайнікамі дрэў у мікрараёне ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма», былі атрыманы наступныя дадзеныя: стан эпіфітных лішайнікаў здавальняючы, на трох вывучаных участках адсутнічалі кусцістыя лішайнікі, а былі знойдзены толькі ліставыя і накіпныя формы лішайнікаў, што ўказвае на слабое забруджванне атмасфернага паветра. Праекцыйнае пакрыццё лішайнікамі дрэў нізкае. Па меры ўдалення ад аўтамабільнай дарогі колькасць відаў і праекцыйнае пакрыццё лішайнікаў павялічваецца. Найбольш забруджанай аказалася пляцоўка №3, найменш забруджанай пляцоўка №1.

Рэкамендацыі для паляпшэння экалагічнага стану прышкольнай тэрыторыі:

— прадоўжыць работу па азеляненні прышкольнай тэрыторыі;

— выкарыстоўваць для азелянення дрэвы, кустарнікі і кветкава-дэкаратыўныя расліны;

— праводзіць работу сярод вучняў і іх законных прадстаўнікоў аб шырокім выкарыстанні веласіпедаў пад дэвізам “ Рух – гэта жыццё, а чыстае паветра – здароўе кожнага з нас”.

— Выпусціць лістоўку-зварот да ўладальнікаў аўтамабільнага транспарту з рэкамендацыяй аб выкарыстанні больш якаснага аўтамабільнага паліва.

Зробім паветра чыстым

 (памятка па мінімізацыі забруджвання паветра ў мікрараёне школы)

  1. Не вырубвай і не ламай дрэвы – яны садзейнічаюць ачышчэнню паветра ад пылу і дыму, абагачаюць яго кіслародам. Ахоўвай расліны – зберажэш чыстае паветра.
  2. Не палі кастры побач з дрэвамі – гэта можа прывесці да гібелі расліннасці і забруджвання паветра.
  3. Не карыстайся аднаразавым посудам, замяні поліэтыленавыя пакеты на папяровыя ці тканевыя.
  4. Выкарыстоўвай акумулятары замест батарэек для электрапрыбораў. Акумулятары можна перазараджаць і выкарыстоўваць паўторна, а батарэйкі гадамі ляжаць на звалках, атручваючы паветра.
  5. Расказвайце сваім сябрам, знаёмым, сваякам аб тым чаму і як можна ахоўваць паветра ад забруджванняў.
  6. Не выкідвай смецце і рэшткі ежы на вуліцу – гэта прывядзе да іх гніення і забруджвання паветра. Не спальвай смецце, а выкідвай у спецыяльныя кантэйнеры.
  7. Не спальвайце на кастры, у катлах і печах рэзіну, вырабы з пластмасы, поліэтыленавую плёнку. Пры іх гарэнні выдзяляюцца вельмі ядавітыя рэчывы, якія забруджваюць паветра.
  8. Не прасіце бацькоў падвезці да школы, калі яна знаходзіцца блізка. Але папрасіце іх выключыць рухавік на стаянцы. Гэта скараціць колькасць выхлапных газаў, якія выдзяляюцца ў атмасферу.
  9. У сухое надвор’е часцей палівайце вадой двор каля дома – гэта паменшыць колькасць пылу ў паветры.
  10. Не куры! Гэта шкодзіць не толькі твайму здароўю. Забруджанае тытунёвым дымам паветра небяспечна для іншых.

 

Добавить комментарий