Сімвалы памяці і смутку Беларусі

80 гадоў прайшло з таго часу, як у невялічкай вёсцы Хатынь абарвалася жыццё 149 мясцовых жыхароў, сярод якіх было 75 дзяцей, знікла 26 дамоў. Але боль не сціхае. З гэтай нагоды была арганізавана экскурсія ў мемарыяльны комплекс «Хатынь», які размешчаны ў Лагойскім раёне. Дзеці, іх бацькі і педагогі ўбачылі адзіныя ў свеце «Могілкі вёсак» , «Сцяну памяці», дзе знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвамі канцэнтрацыйных лагераў і месцаў масавага знішчэння людзей на тэрыторыі  Беларусі. Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа, старонкай смутку ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і нагадвае ўсім нам, які каштоўны дар — чалавечае жыццё. Навучэнцы ўважліва слухалі кожнае слова экскурсавода, былі ўражаны тым, што давялося перажыць людзям у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама наведалі мемарыяльны комплекс «Курган Славы», дзе пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Кургана, падняліся на гэтую вышыню і ацанілі веліч беларускага народа, які ўнёс вялікі ўклад у Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі! Экскурсія пакінула ў душах дзяцей, бацькоў і падагогаў незабыўныя ўражанні і засталася ў сэрцах, як памяць: памяць аб загінуўшых, памяць пра гора і пакуты перажыўшых вайну, памяць пра зверствы фашызму, памяць пра герояў, якія адстаялі сваю зямлю. Паездка спрыяла фарміраванню ў падрастаючага пакалення пачуцця прыналежнасці да беларускай дзяржавы і грамадства, фарміраванню грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму.

Добавить комментарий