У рамках Тыдня прававых ведаў навучэнцы 3-4 класаў прынялі ўдзел у шчырай размове «Твае ўчынкі — твая адказнасць». На яскравых прыкладах дзеці зразумелі, чаму нельга здзяйсняць правапарушэнні і злачынствы, што «пагражае» за ўчыненне крадзяжоў і хуліганства. Вучні былі актыўнымі: задавалі пытанні і прыводзілі свае прыклады.