Напярэдадні свята Вялікай Перамогі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыя Аляксандраўна і вязень Гарэйка Алена Лявонцьеўна прымалі віншаванні. Песні ваенных гадоў і словы бясконцай падзякі гучалі ў адрас ветэранаў, якія гасцінна сустракалі і прымалі гасцей, дзякавалі за праяўленую ўвагу. На жаль, усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Але з кожным годам мы ўсё больш цэнім гэты бязмежны подзвіг і памятаем, што мы ў неаплатным абавязку перад людзьмі, якія цаной свайго жыцця прынеслі нам доўгачаканую Перамогу.