Удзельнікі аўтапрабегу, навучэнцы школы, настаўнікі, аднавяскоўцы сабраліся каля помніка «ахвярам фашызму», каб аддаць даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мітынгу звярнуўся намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Васільевіч Супрыновіч. Ад імя маладога пакалення выступіла вучаніца 10 класа Батура Ксенія. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка, ушанавалі памяць салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хвілінай маўчання.