78 гадоў прайшло з той пары, калі адгрымелі апошнія выбухі Вялікай Айчыннай вайны, на якой загінуў кожны трэці беларус. Дзякуючы мужнасці і гераізму нашых дзядоў і прадзедаў, мы жывем пад мірным небам, у свабоднай і квітнеючай Беларусі. А слава аб бессмяротным подзвігу змагароў з фашызмам навечна застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.
У святочны дзень, 9 Мая, ля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аддаць даніну памяці і павагі тым, хто мужна змагаўся ў баях і тым, хто не вярнуўся з поля бою, прыйшлі старшыня і спецыялісты сельвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, духавенства, кіраўнікі і працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і госці.
Як даніна павагі і пашаны ўсім, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, былі ўскладзены жывыя кветкі і вянкі. Традыцыйна была абвешчана хвіліна маўчання.