Канікулы — лепшы час для адпачынку

Падчас паходу вучні 10 класа наведалі Брацкую магілу ў аграгарадку Стараволя і мемарыяльны сквер у вёсцы Зарэчча, створаны ў памяць аб загінулых жыхарах, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, і ў гонар усіх жыхароў вёскі, прайшлі па Алеі памяці, пазнаёміліся з партрэтамі жыхароў вёскі, што загінулі падчас вайны на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Расіі, Прусіі, Венгрыі, Чэхаславакіі і Германіі, ушанавалі памяць герояў хвілінай маўчання, да абеліска ўсклалі кветкі.

Потым іх чакаў цудоўны адпачынак на свежым паветры, песні і гульні, цікавыя гісторыі ля кастра.

 

Добавить комментарий