З 19 чэрвеня на малочна-таварным комплексе «Шані» ААТ «Шані-аграпрадукт» працуе студэнцкі атрад. 11 дружных школьнікаў дапамагаюць ва ўборцы і навядзенні парадку на тэрыторыі. Юныя работнікі ўсе заданні выконваюць хутка і якасна. Дзеці працуюць з ахвотай, дапамагаюць адзін аднаму.