«Мастацтва жыць»

Менавіта з такой назвай для старшакласнікаў было праведзена мерапрыемства 9 верасня да Дня прадухілення самагубства. Загадчык Шаняўского ФАПа Рыбачок Я.Р. падзялілася з вучнямі інфармацыяй аб прычынах, наступствах, псіхалагічным стане падлеткаў, якія вырашылі здзейсніць суіцыд. Чырвоным радком гучала інфармацыя аб тым, што неабходна цаніць сваё жыццё, бо яно даецца толькі адзін раз. Педагог сацыяльны нагадала падлеткам, што нягледзячы на ўсе праблемы, можна заўсёды знайсці выйсце.

Добавить комментарий