У школе праходзіць Тыдзень народнага адзінства

У рамках Тыдня народнага адзінства ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства. Дзень народнага адзінства  — дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое адзначаецца штогод 17 верасня. Цяпер гэта дата – сімвал нашага адзінства, моцы духу і веры ў светлую будучыню.

Святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Менавіта адзінства дапамагло нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, перамагчы і аднавіць краіну з руін. І сёння мы разам працуем на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

Сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Добавить комментарий