Вучні 1-9, 11 класаў і работнікі ўстановы адукацыі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа» з мэтай давядзення да навучэнцаў аб’ектыўнай інфармацыі аб мэтанакіраваным знішчэнні насельніцтва БССР, зверствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі на тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны; асэнсавання і разумення вучнямі паняцця «генацыд беларускага народа»; фарміравання ў вучняў калектыўнай гістарычнай памяці, умення супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны і рэабілітацыі нацызму; усведамлення сваёй адказнасці як грамадзян за прадухіленне распаўсюджвання ідэй нацызму.