Работнікі Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі правялі экалагічную акцыю «Чыстая пляцоўка». Да акцыі далучыліся навучэнцы ДУА»Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Дзеці ачысцілі дзіцячую пляцоўку ад бытавога смецця і сухой лістоты. Яны яшчэ раз нагадалі сваім аднагодкам, дзецям малодшага школьнага ўзросту і адпачывальнікам аб экалагічнай культуры чалавека. Няхай гэтая акцыя стане прыкладам для ўсіх!