Штогод кожны трэці чацвер лістапада ва ўсім свеце праводзіцца Адзіны дзень здароўя «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў». Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» Краўчук Вікторыя і Казлоўскі Уладзіслаў для жыхароў аграгарадка Шані правялі акцыю «Абмяняй цыгарэту на цукерку». Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы тытунёвай залежнасці і папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Падчас акцыі хлопцы не толькі частавалі мінакоў цукеркамі, але і знаёмілі з прафілактычнай інфармацыяй аб шкодзе курэння.