Навучэнцы 1-3 класаў прынялі ўдзел у адукацыйнай экскурсіі па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет» і пабывалі ў нацыянальным парку «Белавежская пушча». Дзеці даведаліся аб тым, што Белавежская пушча — гэта непаўторная прыгажосць прыроды, багаты свет жывёл і птушак. Шмат уражанняў экскурсанты атрымалі ад наведвання музея прыроды — аднаго з самых наведвальных на Брэстчыне, у якім знаходзіцца больш за тысячу экспанатаў, дзе на фоне гісторыі Белавежскай пушчы прадстаўлена яе ўнікальная і такая разнастайная прырода.