У перыяд з 14 лістапада па 28 лістапада 2023 г. прайшоў раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу «Лёд. Кветкі. Фантазія». Крыніцай натхнення для юных эколагаў стала чароўная атмасфера надыходзячых Новага года і Раства Хрыстова. Адной з галоўных умоў было тое, што арыгінальныя кампазіцыі павінны былі ў асноўным складацца з прыродных матэрыялаў.
Пераможцамі раённага этапа рэспубліканскай выставы-конкурсу “Лёд. Кветкі. Фантазія» сталі: у намінацыі інтэр’ерная праца «Новы год на парозе» ў напрамку міні-ёлка: дыплом III ступені – Валодзькіна Вераніка, Ляшчынская Карына, вучаніцы дзяржаўнай установы адукацыі «Шяняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Віншуем дзяўчат!