У мэтах распрацоўкі візуальных макетаў сацыяльнай рэкламы УУС сумесна з Галоўным упраўленнем па адукацыі сярод навучэнцаў Брэсцкай вобласці праведзены конкурс на тэму «Лепшыя візуальныя крэатыўныя прафілактычныя матэрыялы па прафілактыцы сексуальнага насілля ў адносінах да дзяцей і падлеткаў, у тым ліку з выкарыстаннем сеткі Інтэрнет. Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў».
2-е месца заняла Анастасія Міранюк, навучэнка 11 класа ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (творчая работа малюнак). Начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Алег Шулякоўскі ўручыў канкурсантам заслужаныя дыпломы і каштоўныя падарункі. Віншуем Насцю і жадаем далейшых творчых поспехаў!