Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

У суботу 27 студзеня для вучняў 1-4 класаў быў арганізаваны сямейны квэст “Зімовай парой весела гуляем”. Конкурсы, гульні, забавы спрыялі развіццю творчых здольнасцей дзяцей і гарантавалі добры настрой. Для вучняў 5-7 класаў  была створана творчая лабараторыя “Умееш сам – навучы другога” з удзелам загадчыка Шаняўскога клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. Таццяна Фёдараўна правяла майстар-клас па вырабу упрыгожванняў. Кожны паспрабаваў сябе ў якасці дызайнера і мастака. Інтэлектуальна-забаўляльная гульня “Маладзёжны круіз” сабрала вучняў 8-9 класаў і дапамагла праверыць свае веды па розных катэгорыях і прадметах. Забаўляльная частка гарантавала добры настрой.

 

Добавить комментарий