Збор атрада «А былі разам дзяцінства і вайна», прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста прайшоў у піянерскім атрадзе імя Л. Голікава. Вучні 7 класа нагадалі страшныя падзеі вайны, расказалі і абмеркавалі становішча простых людзей, дзяцей. Іх сэрцы былі напоўнены болем, жудасам, жаданнем дапамагчы. Дзеці, як і многія салдаты, таксама змагаліся за мірнае неба. Многія з іх памерлі ад варожых куль альбо ў засценках фашыстаў. Але памяць аб подзвігах піянераў-герояў заўсёды будзе жыць з намі!
Збор піянерскага атрада імя З.Партновай называўся “Юныя героі Беларусі” і быў таксама прысвечаны нашым маленькім героям, якія цаной свайго жыцця змагаліся за перамогу і ўнеслі вялікі ўклад у яе набліжэнне. Мы памятаем, пакуль жывем!