15 лютага 2024 года спаўняецца 35 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя гэтай падзеі. “Вайна без пераможцаў” – так яе часта называюць. Савецкія салдаты, якія сумленна выконвалі свой інтэрнацыяльны абавязак, часта ахвяравалі сваім жыццём, выконваючы баявыя задачы і загады. Колькі выпрабаваняў выпала на іх лёс, колькі фактаў і гісторый пра іх можна расказваць… Маладое пакаленне павінна ведаць і памятаць гэтыя падзеі, каб аддаваць даніну павагі тым, хто змагаўся за мір. Вучні ўспомнілі факты, лічбы, падзеі, выказалі свае меркаванні аб мэтазгоднасці той вайны, якая загубіла жыцці тысяч маладых хлопцаў.