Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднай мовы

21 лютага – Дзень роднай мовы. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, ласкавая і пяшчотная. Колькі прыгожых слоў сказана аб роднай мове паэтамі і пісьменнікамі!

“Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднай мовы”, – такімі словамі пачалася інтэрактыўная гульня, прысвечаная Дню роднай мовы ў 7, 8 класе. Вучні з задавальненнем праявілі сваю кемлівасць і эрудыцыю ў гульні, якая складалася з чатырох этапаў – фальклор, этнаграфія, спадчына, традыцыі. Напрыканцы мерапрыемства кожны меў магчымасць выказацца, за што мы любім родную мову.

Добавить комментарий