23 лютага ў рамках марафона патрыятычных спраў прайшоў фестываль ваенна-патрыятычнай песні «Песні вайны, песні аб вайне», у якім прынялі ўдзел як вучні 1-11 класаў, так і педагогі. Шмат цудоўных песень прагучала аб Вялікай Айчыннай вайне, аб салдатах, іх буднях і подзвігах. Усе з пачуццём патрыятызму і гонару за сваю Радзіму спявалі ваенныя песні. Пранікнёныя і душэўныя словы песень нікога не аставілі абыякавымі. Такія мерапрыемствы выхоўваюць пачуццё патрыятызму, любові да Радзімы, гонару за салдат, якія аддалі сваё жыццё за Перамогу над фашыстамі.