Сямейныя пасядзелкі “Як добра, калі мы разам” сабралі разам вучняў 5 – 7 класаў і іх бацькоў. У рамках работы Школы Актыўных Бацькоў прайшоў сумесны творчы мікс па вырабу паштовак, майстар-класы ад бацькоў з прапановамі, крэатыўнымі ідэямі па дэкоры падарункаў да свят. Усе засталіся ў захапленні ад такой працы.
Студыя дызайна “Чароўныя вырабы сваімі рукамі” для 8,9 класаў навучыла рабіць цікавыя фігуры і цацкі, якія можна выкарыстоўваць у якасці падарункаў. Такія сумесныя акцыі аб’ядноўваюць і збліжаюць разам дарослых і дзяцей.