З 11 па 15 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства, у ходзе якога вопытныя педагогі правялі для калег урокі па розных прадметах. Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Семянчук В.М. прапанавала ўвазе педагогаў урок у 6 класе па матэматыцы, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Тарасава М.Б. – урок у 3 класе па беларускай літаратуры, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Жырыкава Н.І. – урок у 4 класе па нямецкай мове, а настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Коверзнева І.М. падзялілася вопытам правядзення ўрока матэматыкі ў 2 класе. Урокі атрымаліся яркімі, запамінальнымі, змяшчалі шмат нагляднага матэрыялу і даступныя для вучняў заданні. Прысутныя адзначылі прафесіяналізм і метадычную граматнасць у пабудове ўрокаў, даступнасць і разнастайныя формы і метады работы калег.