Удзельнікі праекта «Зялёныя школы» правялі назіранне за птушкамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі школы.
На працягу навучальнага года 31 вучань 4 – 9 класаў вывучалі відавую разнастайнасць птушак на тэрыторыі школы, асаблівую ўвагу надавалі зімуючым птушкам.
Спіс удзельнікаў
- Валодзькіна Вераніка
- Гарабец Дамініка
- Ляшчынская Карына
- Ніпарка Валерыя
- Пасько Максім
- Ханіла Яўгеній
- Шчалкуноў Міхаіл
- Ганчарук Ангеліна
- Краўчук Пётр
- Папова Юлія
- Пасько Міхаіл
- Пекун Кірыл
- Шпарла Іван
- Ціханчук Паліна
- Андрухін Ягор
- Варажбіцкі Інакенцій
- Гац Кацярына
- Крысевіч Юлія
- Пераедзенка Аляксандр
- Андрухін Іван
- Бабей Ягор
- Гац Канстанцін
- Канюшык Вікторыя
- Пекун Данііл
- Рамановіч Анастасія
- Бульц Наталля
- Валюкевіч Вадзім
- Кот Яўгеній
- Краўчук Юлія
- Ляшчынскі Аляксей
- Шаламіцкая Паліна
Вучні ўстанавілі, што зімовай парой у нашым аграгарадку Шані можна сустрэць розныя віды птушак: вараб’я, сініцу вялікую, голуба, дзятла пёстрага, сойку, амялушку, варону, сароку і іншых зімуючых птушак.
Пазнаёміліся з любімымі відамі кармоў для зімуючых птушак.
З самых характэрных нашых зімовых суседзяў трэба адзначыць вялікую сініцу. Гэта вясёлая, жыццярадасная, ярка афарбаваная птушка вядома кожнаму. Увогуле сініцы адносяцца да аселых птушак і жывуць у населеных пунктах круглы год. Пачынаючы з восені, збіраюцца ў невялікія чародкі і вандруюць па дварах, вышукваючы, чым і дзе можна пажывіцца. Акрамя таго, да сініц, якія і гняздуюцца, і зімуюць побач з чалавекам, далучаюцца ў гэты час птушкі з навакольных лясоў – вядома ж, што побач з чалавечым жытлом прасцей і сагрэцца, і пракарміцца. Нават у самыя марозы сініцы не губляюць сваёй жыццярадаснасці і аптымізму. Усю светлую частку дня яны рухаюцца ў пошуках корму: скачуць па ствалах і галінках дрэў, даследуюць кожны квадратны сантыметр кары. Сініцы вельмі карысныя, знішчаюць вялікую колькасць шкоднікаў, жывяцца насеннем раслін, у расшчэлінах кары знаходзяць забітых марозам насякомых.
Сінічка вельмі пытлівая і непаседлівая птушка.
Яшчэ адна з нашых сініц, якую можна убачыць у нашым населеным пункце вельмі рэдка, — сіняя сініца альбо блакітніца. Па афарбоўцы даволі падобная на вялікую сініцу, аднак па памерах амаль у два разы драбнейшая за яе, а “капялюшык” на галаве, крылы і хвост маюць пяшчотна-блакітную афарбоўку.
Птушка з вялікім хахалком на галаве – гэта амялушка. Афарбоўка ружова-шэрая, крылы чорныя з жоўтымі і белымі палоскамі, хвост, горла, палоска праз вока – чорныя. Жывіцца ягадамі і пладамі, напрыклад, рабінай, калінай. Зімой шырока качуе, цэлымі зграямі з’яўляецца там, дзе шмат рабіны.
Зімой дзятлы жывяцца насеннем хвойных дрэў. Афарбоўка апярэння ў дзятлаў розная, але ў большасці відаў яркая – чорная, зялёная ці пярэстая. Гэта адна з вельмі карысных птушак нашых лясоў: працуе круглы год па знішчэнню насякомых-шкоднікаў. З’яўляецца лясным доктарам. Разам з тым, зімой мы яго бачым у школьным парку ці садзе.
Найбольш часта сустракаюцца вараб’і. Гэта маленькія птушачкі з круглай галоўкай, кароткай шыяй, яйцавідным тулавам, кароткімі акруглымі крыламі. Дзюба цвёрдая, на канцы завостраная. Халоднай парой птушкі сядзяць, шчыльна прытуліўшыся адна да адной, нахахліўшыся. Вараб’і вельмі пражорлівыя птушкі.
Снегіры – гэта птушкі з ярка-чырвонымі грудкамі ў самцоў і больш бледнымі ў самак. З наступленнем халадоў, снегіры набліжаюцца да людскога жылля. Снягір аддае перавагу ягадам рабіны, любіць шыпоўнік, насенне сланечніка.
Зімовай парой у нашым аграгарадку Шані хоць і рэдка, але можна сустрэць буравата-шэрых чубатых птушак, крыху драбнейшых за шпака. Гэта жаўрукі-смецюхі.
Звычайны паўзунок – яшчэ адзін спадарожнік сініц у іх зімовых вандроўках. Птушку гэтую заўважыць не вельмі проста – настолькі яе афарбоўка нагадвае кару дрэў, на якіх паўзунок праводзіць амаль увесь свой час.
Сойка – гэта птушка вялікіх памераў, што не пеашкаджае ёй апусташаць кармушкі, якія разлічаны на вараб’ёў і сінічак. Летам яе складана ўбачыць, а вось зімой яна даволі часта з’яўляецца паблізу чалавека, залятае і ў школьны сад на кармушкі.
А ўвогуле кожны кожны з нас можа дапамагчы птушкам перажыць цяжкія зімовыя месяцы. Для гэтага дастаткова прыладзіць у сябе ў садзе альбо за акном кармушку. Найбольш універсальны і вельмі каларыйны зімовы корм, які падыходіць амаль для ўсіх птушак, — гэта кавалачак несалёнага сала і сырое насенне сланечніку. Дапамагайце ў зімку сваім крылатым суседзям, і колькасць птушак, якія дажывуць да наступнай вясны, дзякуючы нам значна павялічыцца.