22 сакавіка ў аграгарадку Шані каля помніка загінулым аднавяскоўцам прайшоў мітынг, прысвечаны Дню памяці жыхароў спаленых вёсак. Загадчык Шаняўскім сельскім клубам-бібліятэкай Кабрынец Т.Ф. і старшыня Шаняўскога сельвыканкама Бяляева І.Р. расказалі прысутным аб жудасных злачынствах фашыстаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду беларускага народа, напомнілі, якой цаной мы здабывалі Перамогу, колькі ахвяр засталося пасля каральных акцый гітлераўцаў. Памяць забыць нельга, яе немагчыма знішчыць, у ёй так шмат болю і пакут!