Пазнаваўчая гадзіна “Адкуль да нас прыйшла кніга” была праведзена ў рамках фестывалю дзіцячай і юнацкай кнігі «Кніжная вясёлка дзяцінства». Бібліятэкар разам з настаўнікам рускай мовы і літаратуры расказалі пра тое, як да нас прыйшла кніга. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, адгадвалі загадкі, дапамагалі “Нязнайку” выбраць кнігі. Гулялі ў гульні “Складзі прыказку”, “З якой кніжкі герой?”. Вясёлыя і задаволеныя вучні развіталіся з героямі любімых кніг.