Экскурсія па памятных месцах г.Пружаны

У рамках мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне вучні пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. здзейснілі экскурсію па памятных месцах г.Пружаны. Помнік «Спаленым вёскам» — Пружанскі помнік у выглядзе дагараючага полымя з крыжом на вяршыні ўвекавечвае памяць аб вёсках, якіх не далічылася Беларусь за гады Вялікай Айчыннай вайны, 58 — з Пружаншчыны. Памяць аб ахвярах спаленых вёсак адклікаецца болем у сэрцах беларусаў. Гэтую памяць аб тых страшных падзеях мы павінны захоўваць і перадаваць дзецям і ўнукам, каб яны ведалі, праз якія цяжкія выпрабаванні прыйшлося прайсці іх продкам. Таксама дзеці наведалі сквер імя Гудзімава С.М., дзе знаходзіцца алея герояў, імёнамі якіх названы вуліцы нашага горада. Сквер створаны для патрыятычнага выхавання моладзі. Уяўляе сабой музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

 

Добавить комментарий