З мэтай выхавання ў дзяцей беражлівых адносін да прыроды навучэнцы 1-4 класаў здзейснілі займальны экалагічны паход «На цудоўнай зямлі добра жывецца сям’і». Дзеці пазнаёміліся з дзіўнай прыродай лесу і яго насельнікамі, вучыліся выконваць правілы бяспечных паводзін, адказвалі на экалагічныя пытанні.
Вядома ж, які паход без рухомых гульняў, конкурсаў і спартыўных эстафет. Вучні паказалі свой спрыт, кемлівасць, знаходлівасць, шпаркасць і вытрымку. Цёплае сонечнае надвор’е дазволіла правесці экалагічны паход весела і цікава. 🌞👍👍👍