Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 8 снежня 2016 года і штогод пачынаючы з 2017-га адзначаецца 26 красавіка. Дата яго правядзення была абраная не выпадкова: менавіта ў гэты дзень у 1986 годзе адбылася найбуйнейшая па маштабах шкоды і наступстваў тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), у выніку якой амаль 8,4 млн чалавек падвергліся ўздзеянню радыяцыі.
Каля 70 % радыеактыўных ападкаў выпала на тэрыторыі Беларусі – забруджванню падвергнулася амаль чвэрць тэрыторыі краіны (23 %).
З 22 па 26 красавіка ў школьнай бібліятэцы для вучняў і настаўнікаў была арганізавана тэматычная выстава «Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць», прысвечаная Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе.
Прайшло 38 гадоў. Беларусь робіць якасны пераход ад краіны, якая найбольш пацярпела ад Чарнобыля, да дзяржавы, якая назапасіла бясцэнны навукова-практычны, кіраўнічы вопыт. Абагульнены досвед нашай краіны ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы служыць усяму чалавецтву.