3 чэрвеня ў Пружанскім раёне стартуе кампанія МНС «Канікулы без дыму і агню!»
Летнія канікулы-гэта адпачынак, падарожжа, прыгоды і адкрыцці. Гэта весялосць, радасць, рух, новыя адчуванні і ўражанні! Каб летнія канікулы для дзяцей прайшлі без надзвычайных сітуацый і не былі азмрочаны трагічнымі падзеямі, работнікі МНС правядуць рэспубліканскую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію «Канікулы без дыму і агню!» і напоўняць вольны час дзяцей мноствам карысных мерапрыемстваў. Кампанія пройдзе з 3 чэрвеня па 16 жніўня ў Брэсцкай вобласці ў аздараўленчых і прышкольных лагерах. Яе мэта-папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей, навучанне правілам паводзін на вадаёмах. У кожную лагерную летнюю змену ў госці будуць прыязджаць ратавальнікі, каб унесці нотку бяспекі ў звыклы вольны час дзяцей. МНС нагадвае: паважаныя бацькі, дзядулі і бабулі! Не пакідайце дзяцей без нагляду!