Кожную суботу разам. Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

     Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Сакрэты беларускай мовы». Навучэнцы 5-7 класаў наведалі інтэрактыўную пляцоўку «Беларуская пісьменнасць» з удзелам загадчыка Шаняўскім сельскім клубам-бібліятэкай Кабрынец Т. Ф. Выдатным завяршэннем Тыдня спорту і здароўя стаў турнір па валейболе ў рамках работы занальнага цэнтра на базе ДУА «Ліноўская сярэдняя школа». Каманда навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» была ўзнагароджана дыпломам 1 ступені. Віншуем рабят і настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. з перамогай!

Добавить комментарий