Кожную суботу разам. Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Дзень лёгкай атлетыкі

     Сёння ў школе прайшоў першы Дзень здароўя ў 2024/2025 навучальным годзе. Гэта была сапраўдная спартыўная падзея, якая аб’яднала навучэнцаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» і навучэнцаў ДУА «Шчарчоўская сярэдняя школа» ў імкненні да здаровага ладу жыцця. Спартыўныя спаборніцтвы сталі галоўным элементам праграмы. Навучэнцы прабеглі крос, а далей сустрэліся на футбольным полі. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыву. Члены валанцёрскага атрада «ДОМ» сталі актыўнымі памочнікамі ў арганізацыі і судзействе спаборніцтваў. Дзень здароўя стаў сапраўдным святам здароўя і спорту. Мы дзякуем усім удзельнікам за актыўны ўдзел і спадзяемся, што такія мерапрыемствы стануць частай традыцыяй у нашай школе. Да новых сустрэч на спартыўных пляцоўках!

Добавить комментарий