Навучэнцы 3-5 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. з пачатку навучальнага года наведваюць Водны палац г. Пружаны

     Здаровы лад жыцця- аснова здароўя кожнага чалавека. Навучэнцы 3-5 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Сахарэвіча М.М. з пачатку навучальнага года наведваюць Водны палац г. Пружаны з мэтай навучання плаванню.  Умець плаваць- павінен кожны, бо заняткі плаваннем садзейнічаюць выхаванню пачуцця свядомай дысцыпліны, арганізаванасці, настойлівасці і мэтанакіраванасці, смеласці і ўпэўненасці ў сваіх сілах.

Добавить комментарий