Кожную суботу разам. Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

     У рамках шостага школьнага дня, а таксама з мэтай арганізацыі здаровага адпачынку сям’і, прывіцця дзецям цікавасці да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, выхавання пачуцця калектывізму, добразычлівасці ў нашай школе прайшла спартыўная эстафета «Мама, тата, я – спартыўная сям’я». Удзел у эстафеце прынялі Казберовіч В.А. і Карпава А.У. Рабяты і мамы паказалі свае здольнасці, праявілі актыўнасць, цягавітасць і ўпартасць. Але галоўнае- гэта тое, што ўсе атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі.

     У рамках абласной культурна — асветніцкай акцыі «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны» класным кіраўніком 9 класа Аблаушка І.М. быў арганізаваны сямейны паход навучэнцаў разам з мамамі Гац В.У. і Пекун Н.А. па маршруце «Шані — Каштанаўка-Шані». Пазітыўныя эмоцыі і ўспаміны аб добра праведзеным часе застануцца надоўга ў памяці не толькі дзяцей, але і мам.

Добавить комментарий