Супрацоўнікі МНС у даступнай і займальнай форме распавялі навучэнцам 1,4 класаў пра тое, як трэба сябе паводзіць на вуліцы і дома, як не дапусціць пажару і што рабіць, калі пажар усё ж такі здарыўся, а таксама прадэманстравалі дзецям спецыяльную пажарную тэхніку і пажарна-выратавальны інвентар, паказалі прадметы баявога адзення. Дзецям было цікава, яны даведаліся шмат новага: для чаго пажарным спецыяльны касцюм, з дапамогай чаго пажарныя дыхаюць у задымленых участках, чым укамплектавана машына, якімі сродкамі пажарныя карыстаюцца пры тушэнні пажару.