8 кастрычніка навучэнцы 1,8,9,10 класаў прынялі ўдзел у адукацыйнай экскурсіі па вучэбных прадметах «Чалавек і свет», «Беларуская літаратура», «Геаграфія», «Біялогія» і пабывалі ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча»

      Дзеці даведаліся, што Белавежская пушча- гэта непаўторная прыгажосць прыроды, багаты свет жывёл і птушак. Шмат уражанняў экскурсанты атрымалі ад наведвання музея прыроды — аднаго з самых наведвальных на Брэстчыне, у якім знаходзіцца больш за тысячу экспанатаў, дзе на фоне гісторыі Белавежскай пушчы прадстаўлена яе ўнікальная і такая разнастайная прырода.

Добавить комментарий