Настаўнік гісторыі Макарчук Юрый Іванавіч пазнаёміў дзяцей з ваеннымі падзеямі на Пружаншчыне ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы даведаліся пра герояў танкістаў з 30-ай танкавай дывізіі, лётчыкаў 33-га знішчальнага палка і 74-га штурмавога авіяцыйнага палка, барацьбу партызан і падпольшчыкаў, жыццё мірных грамадзян на акупаванай тэрыторыі Пружанскага раёна, аперацыі «Баграціён», пра тых, чые імёны носяць вуліцы нашага горада. Экскурсія атрымалася цікавай і вельмі пазнавальнай.